Павел Уладзіміравіч Вайніцкі (2 снежня 1974) — беларускі мастак, куратар, арт-крытык, сябра грамадскага аб’яднання Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат шматлікіх Рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў[1], кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта БНТУ.
Павел Уладзіміравіч Вайніцкі ў 1993 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. Глебава, у 1999 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 2006—2008 годзе стажыраваўся ва універсітэтах Манрэаля і Таронта. Аўтар шэрагу скульптурных твораў у гарадскім асяроддзі, а таксама інсталяцый і перформансаў. Работы знаходзяцца ў прыватных зборах больш чым 20-ці краін (Беларусі — у калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў). У 2011 годзе стаў пераможцам Конкурсу лепшых праектаў і ініцыятыў Усходняга Партнёрства «Культура вышэй за межаў» у намінацыі «FUTURE» (Люблін, Польшча). У 2012 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва для арганізацыі серыі выстаў сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў (Беларусь).
Удзельнічаў у больш чым ста айчынных і замежных выстаў, сярод якіх: