wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Мягкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мягкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Мягкоў (нар. 30 снежня 1992, Мелітопаль, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Краматорск».

Клубная кар’ера

Выхаванец мелітопальскага футбола, дарослую кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Алком» у Другой лізе. У пачатку 2011 года, пасля таго як «Алком» спыніў існаванне, перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў выступаць за моладзевы склад. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 20 лістапада 2011 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста» (1:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе «Зары» не здолеў, згуляўшы за клуб толькі ў чатырох матчах Прэм’ер-лігі.

У лютым 2015 года перайшоў у «Александрыю». Па выніках сезона 2014/15 клуб перамог у Першай лізе і выйшаў у Прэм’ер-лігу. На працягу двух сезонаў Мягкоў выступаў за «Александрыю» ў Прэм’ер-лізе, правёўшы 19 матчаў і забіўшы 2 гола.

У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. У складзе «Мінска» стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі левага абаронцы ці апорнага паўабаронцы. У снежні 2017 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Мягкоў пакідае беларускі клуб[4].

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у ровенскі «Верас»[5], і ў лютым афіцыйна стаў іграком гэтага клуба. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Верас» памяняўся са «Львовам» месцам у Прэм’ер-лізе, пакінуў каманду. 26 верасня таго ж года перайшоў у польскі «Рух» з Хожава, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2019 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[6].

У верасні 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў іграком запарожскага «Металурга». Сезон 2020/21 правёў у крэмэнчуцкім «Крэміні», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Краматорск».

Міжнародная кар’ера

У студзені 2012 года быў выкліканы Паўлам Якавенкам у склад моладзевай зборнай Украіны для ўдзелу ў Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Правёў на турніры адну гульню — 22 студзеня 2017 года супраць Латвіі (2:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavlo Myagkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavlo Myahkov // FBref.com
  3. «Минск» подписал контракт с украинским защитником Мягковым. football.by.
  4. Павел Мягков: принял решение досрочно покинуть «Минск», уже есть несколько вариантов Архівавана 9 красавіка 2018.. matchday.ua.
  5. Кулинич и Мягков могут покинуть «Минск». by.tribuna.com.
  6. Posiłki ze Wschodu(польск.) . Афіцыйны сайт хожаўскага «Руха» (26 верасня 2018). Праверана 26 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Роўна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Хожаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мелітопалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Ігракі ФК Алком Мелітопаль
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы