У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мягкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Мягкоў (нар. 30 снежня 1992, Мелітопаль, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Краматорск».
Выхаванец мелітопальскага футбола, дарослую кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Алком» у Другой лізе. У пачатку 2011 года, пасля таго як «Алком» спыніў існаванне, перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў выступаць за моладзевы склад. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 20 лістапада 2011 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста» (1:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе «Зары» не здолеў, згуляўшы за клуб толькі ў чатырох матчах Прэм’ер-лігі.
У лютым 2015 года перайшоў у «Александрыю». Па выніках сезона 2014/15 клуб перамог у Першай лізе і выйшаў у Прэм’ер-лігу. На працягу двух сезонаў Мягкоў выступаў за «Александрыю» ў Прэм’ер-лізе, правёўшы 19 матчаў і забіўшы 2 гола.
У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. У складзе «Мінска» стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі левага абаронцы ці апорнага паўабаронцы. У снежні 2017 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Мягкоў пакідае беларускі клуб[4].
У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у ровенскі «Верас»[5], і ў лютым афіцыйна стаў іграком гэтага клуба. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Верас» памяняўся са «Львовам» месцам у Прэм’ер-лізе, пакінуў каманду. 26 верасня таго ж года перайшоў у польскі «Рух» з Хожава, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2019 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[6].
У верасні 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў іграком запарожскага «Металурга». Сезон 2020/21 правёў у крэмэнчуцкім «Крэміні», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Краматорск».
У студзені 2012 года быў выкліканы Паўлам Якавенкам у склад моладзевай зборнай Украіны для ўдзелу ў Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Правёў на турніры адну гульню — 22 студзеня 2017 года супраць Латвіі (2:0).