wd wp Пошук:

Павел Рышардавіч Міхалюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалюк. Павел Рышардавіч Міхалюк (нар. 29 лістапада 1983, в. Капачы Мастоўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам гісторыі вучэбна-педагагічнага комплексу «Князікаўскі дзіцячы сад — базавая агульнаадукацыйная школа», галоўным спецыялістам Кастрычніцкага раённага г. Гродна камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выконваючым абавязкі першага сакратара Ленінскага раённага г. Гродна камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі

  1. Міхалюк Павел Рышардавіч
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне