wd wp Пошук:

Павел Рыгоравіч Барадаўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадаўка.

Павел Рыгоравіч Барадаўка (23 студзеня 1908, в. Асташова, Чашніцкі раён — 19 чэрвеня 1968) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1910 года ў вёсцы Асташова Расійскай іперыі, цяпер Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянмкай сям’і. Беларус. Скончыў чатыры класы, працаваў у калгасе.

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе і савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў[1].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі.

Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся падчас прарыву абароны праціўніка ля Рагачова 24 чэрвеня 1944 года падавіў два кулямёты.

30 чэрвеня 1944 года на паўночным захадзе ад горада Бабруйска Магілёўскай вобласці мінамётчык Барадаўка стральбой з адкрытай агнявой пазіцыі спрыяў прасоўванню наперад савецкіх стралковых падраздяленняў.

Загадам па 217-й стралковай дывізіі № 091 ад 19 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Намеснік камандзіра мінамётнага разліка 740-га стралковага палка чырвонаармеец Павел Барадаўка 14 кастрычніка 1944 года ў раёне населеннага пункта Двур, размешчанага ў шасці кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Макаў Мазавецкі, падавіўшы супрацьтанкавую гармату ворага, забяспечыўшы паспяховыя дзеянні свайго падраздзялення.

Загадам па 48-й арміі № 595 ад 27 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

31 студзеня 1945 года намеснік камандзіра мінамётнага разліка 740-га стралковага палка сыровнаармеец Павел Барадаўка падчас бою каля населеннага пункту Балайнен, размешчанага ў дванаццаці кіламетрах паўночнее горада Найдэнбург, цяпер польскі горад Нідзіца, прыцэльным агнём з мінамёту падавіў тры два кулямёты, знішчыў свыш за дзесяць ворагаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.

У 1945 годзе старшына Барадаўка П. Р. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў паляводам у саўгасе «Чашнікі» Віцебскай вобласці. Памер 19 чэрвеня 1968 года.

Узнагароджаны ардэнамі Славы 3-х ступеняў, медалямі, у тым ліку медалем «За адвагу».

Зноскі

  1. 1 2 Бородавка Павел Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76-77. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы I ступені
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы