У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філонаў. Павел Мікалаевіч Філонаў (руск.: Па́вел Никола́евич Фило́нов; 8 студзеня 1883, Масква — 3 снежня 1941, Ленінград) — рускі і савецкі мастак, ілюстратар, паэт, выкладчык, адзін з лідараў рускага авангарду; заснавальнік, тэарэтык, практык і настаўнік аналітычнага мастацтва — напрамку жывапісу і графікі першай паловы XX стагоддзя.