У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валовіч. Павел Валовіч (? — 6 сакавіка 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Гарадзенскі падкаморы (1600—1615), гараднічы (1601—1623) і староста (з 1615); падскарбі надворны літоўскі з 1619.
Кліент Мікалая Радзівіла Сіроткі, пры падтрымцы якога ў 1600 атрымаў пасаду гарадзенскага падкаморага.
Пасол на сойм 1597, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1602.
Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана, маршалка гарадзенскага, і яго другой жонкі Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Андрэя і Яўстаха.
Ажаніўся з Соф’яй Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма. Меў сыноў Казіміра Яўстаха, стольніка літоўскага, і Андрэя(літ.) бел., езуіта, рэктара Віленскай акадэміі.