wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Валовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валовіч. Андрэй Валовіч (каля 15701614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі харунжы літоўскі (15921610), жамойцкі падстароста (1595—1609) і суддзя земскі (з 1610).

Біяграфія

Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана і Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Яўстаха і Паўла.

Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасол на соймы 1587, 1596, 1598, 1600, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1593 і 1600.

Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі). У 1609 набыў Цытавяны, дзе фундаваў кляштар бернардзінцаў. У сваім тэстаменце пакінуў яму значныя сродкі.

Зноскі

  1. 1 2 Andrius Valavičius // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Падстаросты жамойцкія
Катэгорыя·Суддзі земскія жамойцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1614 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1570 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Валовічы
Катэгорыя·Валовічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў Літве