У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леановіч. Гэты артыкул — пра геолага. Пра пісьменніка гл. Павел Антонавіч Левановіч. Павел Антонавіч Леано́віч[1] (18 мая 1910 — 17 лютага 1985) — геолаг, Заслужаны геолаг-разведчык Беларускай ССР (1968), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).
Нарадзіўся ў вёсцы Чухны Ашмянскага павета Віленскай губерні (зараз у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Беларускім геалагічным упраўленні (з 1965 года — Упраўленне геалогіі БССР), дзе ў 1952—1973 гг. займаў пасаду загадчыка аддзелам.