У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўскі.
Павел Іванавіч Шыдлоўскі (21 чэрвеня 1908, в. Прысынак, цяпер Уздзенскі раён — люты 1992) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1957). У 1935—1978 гадах загадчык клуба і кіраўнік аднаго са старэйшых самадзейных калектываў Беларусі — Прысынкаўскага хору. Аўтар песень, частка якіх выдадзена асобнымі зборнікамі (1962, 1970). Пра Шыдлоўскага зняты дакументальны фільм «Песня жытняга поля» (1982).