wd wp Пошук:

Паала Фантана

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фантана. Паала Антоніа Даменіка Фантана (італ.: Paolo Antonio Domenico Fontana, польск.: Paweł Antoni Fontana; 1696, Кастэла, Італія — 17 сакавіка 1765, г. Ізяслаў) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік позняга барока, блізкага да віленскага. Паручнік артылерыі Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з небагатай сям’і Джакама Даменіка Фантана і Марты Белоці, з селішча Кастэла ў даліне Валь-дзі-Соле (італ. Val di Sole), правінцыі Трэнта. З гэтых месцаў паходзіла вялікая частка італьянскіх дойлідаў позняга барока.

Невядома, дзе Фантана атрымаў адукацыю. 2 сакавіка 1723 ён з’ехаў з Італіі ў пошуках лепшага жыцця ў Рэч Паспалітую. Да красавіка 1726 г. жыў у Варшаве, і тады, пры садзейнічанні вядомага архітэктара Джузэпэ Фантана паступіў на службу да аднаго з уплывовых магнатаў, да кароннага маршалка Паўла Карла Сангушкі. Гэты перыяд жыцця архітэктара быў найбольш прадуктыўным.

Ён стварае тыповыя для сваёй творчасці і адначасова яскравыя ўзоры сакральнай архітэктуры, а менавіта, сабор Св. Ганны ў Любартуве, сабор Св. Людвіка ў Влодава, сабор і манастыр бацькоў Рэфарматараў у Раве-Рускай, Грэка-каталіцкі кафедральны сабор у Хелме.

У 1730 годзе пабраўся шлюбам з першай жонкай Марыянай Суфчынскай (польск. Marianna Suffczyńska). У перыяд 1730-40 атрымаў званне паручніка артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, праўда цалкам фармальнае.

У 1745 вярнуўся ў Італію, аднак ужо ў наступным годзе падпісаў новы кантракт на службу пры двары князя Паўла Карла Сангушкі, зараз ужо ў Ізяславе.

Пасля смерці жонкі, ажаніўся паўторна (каля 1748) з Тэрэзай Рамайроні (італ. Teresa Romaironi). Хоць Фантана адзначаў будаўнічы застой на Валыні, у тыя гады ён будуе сабор і манастыр бацькоў Лазарытаў ў Ізяславе, драўляны сабор у Белагарадку, Дамініканскі сабор у Вінніцы, Сабор бацькоў Езуітаў у Крамянцы, парафіяльны сабор у Чуднове, Сабор Святога Іаана Хрысціцеля ў Стараканстанцінаве, Сабор бацькоў Езуітаў у Жытоміры, палац князёў Сангушкі ў Ізяславе (сумесна з Якубам Фантана (італ. Jakub Fontana).

Пасля смерці князя Паўла Карла Сангушкі (1750) яго амбіцыйная ўдава Барбара Сангушкі, будавала грандыёзныя планы. Аднак, пажылы ўзрост і хваробы перашкодзілі архітэктару рэалізаваць іх у поўнай меры. Акрамя гэтага, Паала Фантана сумаваў па радзіме і заўсёды імкнуўся вярнуцца туды, пра што сведчаць яго лісты і фінансавая справаздача аб набыцці маёнтка ў Італіі.

Каля 1764 архітэктар канчаткова губляе зрок. 17 сакавіка 1765 года Паала Фантана памёр. Ён быў пахаваны ў Ізяславе, але яго магіла не захавалася. Пасля яго смерці, сям’я архітэктара пераехала ў Львоў.

Паала Фантана меў васьмярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі ў дзяцінстве.

Зноскі

  1. Paolo Fontana // NUKAT — 2002.
  2. Paolo Fontana // MAK

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1696 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кома
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Архітэктары барока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абруселыя італьянцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1765 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка