wd wp Пошук:

Ощадбанк

Оща́дбанк (поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України») — украінскі банк, другі па памерах актываў і найбуйнейшы па колькасці аддзяленняў сярод усіх банкаў Украіны. Знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Па стане на 1 студзеня 2016 года агульныя актывы банка склалі 159 мільярдаў грывен. А па стане на 1 студзеня 2019 года актывы банка склалі ўжо 215, 630 мільярда грыўняў.[3] Нацыянальная сетка банкаўскага абслугоўвання «Ощадбанка» ўключае ў сябе каля 4100 аддзяленняў, больш за 2000 банкаматаў і больш за 1000 інфармацыйна-плацёжных тэрміналаў. Да працэсінгу банка падключана больш за 17 тысяч гандлёвых POS-тэрміналаў. «Ощадбанкам» эмітавана больш 8 мільёнаў плацежных картак. Банку належыць інтэрнэт-банкінг і плацежная сістэма «Ощад 24/7».[1][4][5]

Гэта адзіны ў Украіне банк, які мае замацаваную законам Украіны «Аб банках і банкаўскай дзейнасці» дзяржаўную гарантыю поўнага захавання грашовых укладаў грамадзян (фізічных асоб), давераных банку.[6]

Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе «Ощадбанк» займаў дзесятую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 367-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[7] Галоўны офіс «Ощадбанка» размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2014 годзе ён панёс страты на суму 8,5 мільярда грывен. Па словах старшыні праўлення, Андрэя Пышнага, большасць страт былі нанесеныя анэксіяй Расіяй Крыма.[8] У 2015 годзе страты яшчэ больш выраслі і дасягнулі 12,2 мільярда грывен.[1]

Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[9]

Заснаванне і развіццё

Галоўны офіс «Ощадбанка» ў Кіеве (2012).

У 1991 годзе Украіна выходзіць са складу Савецкага Саюза і абвяшчае сваю незалежнасць. З абвяшчэннем незалежнасці Украіны «Ощадбанк» аддзяляецца ад «Сбербанка СССР». 31 снежня 1991 года «Ощадбанк» быў зарэгістраваны ў Нацыянальным банку Украіны як самастойная банкаўская ўстанова — Дзяржаўны спецыялізаваны камерцыйны ашчадны банк Украіны. Ён створаны на базе ўстаноў «Сбербанка» былога СССР ва Украіне, папярэднікам якога былі Дзяржпрацашчадкасы СССР.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 21 мая 1999 года у мэтах выканання распараджэння Прэзідэнта Украіны ад 20 мая 1999 года Дзяржаўны спецыялізаваны камерцыйны ашчадны банк Украіны быў ператвораны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України» (скарочаная назва — ААТ «Ощадбанк»). У мэтах выканання пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 6 красавіка 2011 № 502 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Кабінета Міністраў Украіны ад 25 лютага 2003 № 261» 7 червеня 2011 года праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў у Статут ААТ «Ощадбанк», якія тычацца у прыватнасці наймення банка. Згодна п. 4 Статута АТ «Ощадбанк» поўнае найменне банка: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України», скарочанае — АТ «Ощадбанк».

Ліцэнзія Нацыянальнага банка Украіны № 148 ад 05.10.2011 года на права ажыццяўлення банкаўскіх аперацый. Заснавальнікам банка з’яўляецца дзяржава ў асобе Кабінета Міністраў Украіны. На сёння «Ощадбанк» — адзіны сярод украінскіх банкаў, які мае замацаваную законам дзяржаўную гарантыю захавання укладаў грамадзян і іх выдачы па першым патрабаванні.

З 1 жніўня 2016 года «Ощадбанк» пачаў выпуск электронных пенсійных пасведчанняў і абмен пенсійных картак на гэтыя пасведчанні. Электронныя пенсійныя пасведчанні выдаюцца бясплатна і выключна па звароце кліента[10].

Праўленне

Місія і стратэгія банка

Аддзяленне «Ощадбанка» новага фармату ў Луганску (2013).

Місія Банка: Забеспячэнне насельніцтва надзейным фінансавым інструментам працяглага і гарантаванага зберажэння, а таксама падтрымка эканамічнага развіцця дзяржавы шляхам прадастаўлення сучасных банкаўскіх паслуг.

Стратэгічная мета: Стратэгічная мэта развіцця «Ощадбанка» на перыяд 20122016 гадоў — укараненне сучасных банкаўскіх тэхналогій і прадуктаў, павышэнне аперацыйнай эфектыўнасці і забеспячэння ўзважанага і ўстойлівага росту ў доўгатэрміновай перспектыве. Сёння банк актыўна абнаўляе свае аддзялення, даводзячы абслугоўвання ў іх да еўрапейскага ўзору.

Асноўныя паказчыкі банка

1 ліпеня 20141 ліпеня 20151 чэрвеня 2016
Уласны капітал, млрд. грн.20,4019,1013,90
Аб'ём крэдытнага партфеля, млрд. грн.102,20142,80156,30
Аб'ём прыцягнутых сродкаў кліентаў, млрд. грн.42,6068,80113,60
Аб'ём іншых прыцягненняў, млрд. грн.49,8057,2048,10
Колькасць банкаматаў1 9532 3922 190
Колькасць гандлёвых POS-тэрміналаў11 46516 13119 985

Рэйтынгі і ўзнагароды банка

Рэйтынгі

Fitch Ratings (дата прагляду 14.09.2015 года)
Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюцеССС*
Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта у нацыянальнай валюцеCCC*
Рэйтынг устойлівасціccc
Доўгатэрміновы рэйтынг па нацыянальнай шкалеАА-(ukr)
Moody's Investors Service (дата прагляду 24.11.2015 года)
Рэйтынг базавай ацэнкі крэдытаздольнасцісаа3
Рэйтынг незабяспечаных абавязацельстваў у замежнай валюцеCaa3*
Рэйтынг незабяспечаных абавязацельстваў у нацыянальнай валюцеCaa3*
Рэйтынг дэпазітаў у замежнай валюцеCa*
Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюцеCaa3*

* рэйтынгі, прысвоеныя Банку, знаходзяцца на ўзроўні суверэнных рэйтынгаў

Узнагароды

Інфармацыйна-аплатны тэрмінал «Ощадбанка».

2015 год:

2014 год:

2013 год:

2012 год:

Структура ўласнасці

Структура ўласнасці банка з’яўляецца наступнай:[11]

Уладальнік акцый Звычайных акцый Працэнт эканамічных правоў
Дзяржава Украіна*25 777[12]100 %
Мінарытарныя ўладальнікі акцый0-
Увогуле25 777100 %

Заўвага:

* — у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.

Крытыка

«Ощадбанк» з-за сваёй дзяржаўнай уласнасці мае шэраг канкурэнтных пераваг перад іншымі банкамі ва Ўкраіне. Сярод іх замацавана заканадаўствам у выпадку банкруцтва гарантыя кампенсацыі ўсіх сродкаў кліентаў-фізічных асоб (для іншых банкаў да 200 тысяч грывен), прывілеяваны ўдзел у абслугоўванні дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных выплат і г.д. У выніку гэта зніжае канкурэнцыю і павышае палітызаванасць украінскага банкаўскага асяроддзя. Выхадам з’яўляецца адмена заканадаўчых прывілеяў і прыватызацыя хоць бы мажарытарнай (больш чым 50 %) часткі пакета акцый банка.

2 лістапада 2015 года, прэзідэнт Украінскага аналітычнага цэнтра Аляксандр Ахрыменка абвінаваціў кіраўніцтва «Ощадбанка» у махінацыях з даўгавымі абавязацельствамі банка. Паводле яго слоў набліжаныя да ўлады бізнесмены скупляюць даўгі кліентаў «Ощадбанка» а потым праз свае сувязі дамагаюцца іх спісання. Гэта выліваецца ў вялікія страты банка а адпаведна і Дзяржаўнага бюджэту Украіны з якога ён датуецца. Як вядома, старшыня праўлення «Ощадбанка», Андрэй Пышны быў набліжаным чалавекам да тагачаснага прэм’ер-міністра Арсенія Яценюка.[13]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Дакумент (нявызн.). НБУ (1 студзеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
  2. Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  3. Рэйтынг банкаў Украіны па стане на 2019 год Архівавана 21 сакавіка 2019.
  4. Дані у розрізі банків щодо кількості платіжних карток, платіжних пристроїв та кількості підприємств торгівлі/сфери послуг, станом на 01.01.2016 (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). bank.gov.ua (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  5. Динаміка кількості діючих структурних підрозділів банків України, станом на 01.01.2016 (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). bank.gov.ua (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  6. Закон України «Про банки і банківську діяльність». Стаття 57. (укр.) (нявызн.) (21 ліпеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
  7. Ощадбанк увійшов до десятки найбільших банків Центральної та Східної Європи (укр.) (нявызн.). oschadnybank.com (7 жніўня 2014). Праверана 21 чэрвеня 2017.
  8. 2014 рік Ощадбанк закінчив зі збитком 8,5 млрд. гривень (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). finance.ua (24 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2015. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  9. Національний банк визначив три системно важливих банки (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). Прес-реліз НБУ від 22.02.2016. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  10. «Ощадбанк» почав випускати електронні пенсійні посвідчення (руск.) (нявызн.). Хвиля (1 жніўня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
  11. АТ Ощадбанк: Структура власності (укр.) (нявызн.). oschadnybank.com. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  12. Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.) (нявызн.) (недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  13. Наближені до влади бізнесмени скуповують борги держбанків — експерт (укр.) (нявызн.). korrespondent.net (2 лістапада 2015). Праверана 21 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Банкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе