wd wp Пошук:

Ошская вобласць

Ошская вобласць (кірг.: Ош облусу, руск.: Ошская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кыргызстана, вобласць. Размешчаная ў паўднёвай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ош.

Мяжуе з Баткенскай (на паўднёвым захадзе), Джалал-Абадскай (на поўначы) і Нарынскай (на паўночным усходзе) абласцямі. На паўночным захадзе праходзіць мяжа Кыргызстана з Узбекістанам, на поўдні — з Таджыкістанам, на ўсходзе — з Кітаем. Разам з гэтым, пэўная частка Кара-Суйскага раёна вобласці, рэгіён Барак, поўнасцю акружана суседнім Андыжанскім вілаятам Узбекістана, з’яўляючыся такім чынам анклавам Кыргызстана ва Узбекістане.

Зноскі

  1. Ошский облкоорсовет: Кадровый вопрос будет взят под жесткий контроль, самовольно занимающие должности руководителей будут привлекаться к ответственности. Новости Кыргызстана(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ошская вобласць
Катэгорыя·Вобласці Кыргызстана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96