wd wp Пошук:

Джалал-Абадская вобласць

Джала́л-Аба́дская вобласць (кірг.: Жалалабат облусу, руск.: Джалал-Абадская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кыргызстана, вобласць. Размешчаная ў заходняй частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Джалал-Абад.

Мяжуе з Таласкай (на поўначы), Чуйскай (на паўночным усходзе), Нарынскай (на ўсходзе) і Ошскай (на паўднёвым усходзе) абласцямі. На захадзе, а таксама паўночным і паўднёвым захадзе праходзіць мяжа Кыргызстана з Узбекістанам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Кыргызстана