wd wp Пошук:

Ота Мадэрзон

Фрыдрых Вільгельм Ота Мадэрзон (ням.: Friedrich Wilhelm Otto Modersohn; 22 лютага 1865, Зост, Вестфалія — 10 сакавіка 1943, Ротэнбург) — нямецкі мастак-пейзажыст.

Біяграфія

Мадэрзон пачаў вучобу ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў у 1884 годзе, у 1888 годзе перавёўся ў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ.

У ліпені 1889 года Ота Мадэрзон пазнаёміўся ў Ворпсведэ з Фрыцам Макензенам і Гансам ам Эндэ, стаўшы адным з заснавальнікаў Ворпсведскай калоніі мастакоў.

У 1897 годзе Мадэрзон ажаніўся з Хеленай Шродэр, а ў 1898 годзе ў іх нарадзілася дачка Эльсбет (1898—1984). У 1899 годзе Мадэрзон выйшаў з аб’яднання мастакоў. Яго жонка памерла ў 1900 годзе, і годам пазней ён ажаніўся ў другі раз — з мастачкай Паўлай Бекер.

Пасля часовага растання мужа і жонкі ў 1907 годзе яны разам вярнуліся ў Ворпсведэ, і ў гэты год у іх нарадзілася дачка Мацільда ​​(Ціле). Паўла Мадэрзон-Бекер памерла неўзабаве пасля родаў ад эмбаліі.

У 1908 годзе Ота Мадэрзон пераехаў у суседні пасёлак Фішэрхудэ і ў 1909 годзе ажаніўся трэці раз з Луізай Брэлінг, якая нарадзіла яму дваіх сыноў: Ульрыха (1913—1943) і Хрысціяна (1916 г.н.).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 http://www.modersohn-museum.de/zum%20werk.html
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Берлінскі сецэсіён
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнай акадэміі выяўленчага мастацтва Карлсруэ
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зосце
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
Катэгорыя·Мастакі Германіі XIX стагоддзя