wd wp Пошук:

Осцей

Осцей — літоўскі князь, які ў 1382 узначаліў абарону Масквы ад войск хана Тахтамыша. Осцей з’явіўся ў Маскве пасля раптоўнага ад’езду з горада вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога і фактычна ўзначаліў уладу ў горадзе. Здолеў спыніць мяцеж гараджан, што ўзнік пасля ад’езду Дзмітрыя, і арганізаваў абарону Масквы. Пасля безвыніковай 3-дзённай аблогі 26 жніўня Тахтамыш выманіў Осцея з горада і забіў яго; Масква была спалена. Дзейнасць Осцея апісана ў летапіснай «Аповесці пра нашэсце Тахтамыша», якая не паведамляе пра паходжанне Осцея, але называе яго ўнукам Альгерда. Магчыма, Осцей быў сынам Дзмітрыя Альгердавіча, які ў гэты час трымаў Пераяслаў недалёка ад Масквы, або Андрэя Альгердавіча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Постаці Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1382 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гедзімінавічы