wd wp Пошук:

Остраўскі ўніверсітэт

Остраўскі ўніверсітэт (чэшск.: Ostravská univerzita) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.

Гісторыя

У 1953 годзе ў Опаве была адкрыта Вышэйшая педагагічная школа, якая рыхтавала настаўнікаў для пачатковай школы. Яе функцыі былі перададзеныя ў 1959 годзе створанаму Педагагічнаму інстытуту, сядзібай якога стала ўжо Острава. У 1964 годзе інстытут атрымаў статус самастойнага педагагічнага факультэта. 28 кастрычніка 1991 года з гэтага факультэта быў створаны асобны ўніверсітэт пад сучаснай назвай.

У студзені 2012 года Остраўскі ўніверсітэт пачаў падрыхтоўку да зліцця з Остраўскім тэхнічным універсітэтам з намерам стаць трэцім па велічыні ўніверсітэтам у Чэхіі і атрымаць статус даследчага ўніверсітэта. Зліццё павінна было завяршыцца да 2015 года. Аднак апошняя ўстанова ў канчатковым выніку адмовілася ад зліцця.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Острава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе