Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт або літаральна Вышэйшая школа горнай справы — Тэхнічны ўніверсітэт Остравы (чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.
Установа была заснавана 23 студзеня 1849 года як Горная акадэмія ў Пршыбары. У 1894 годзе акадэміі быў прысвоены статус універсітэта, а ў 1904 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Вышэйшую школу горнай справы. У 1945 годзе ўстанова пераведзена ў Остраву, у той час — цэнтр чэхаславацкай горназдабыўной прамысловасці.