wd wp Пошук:

Остраўскі раён

Остраўскі раён (руск.: О́стровский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на захадзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Остраў. Плошча — 2469 км². Асноўныя рэкі — Вялікая, Утроя, Лжа, Сіняя, Верша, Кухва.

Гісторыя

Раён створаны 1 жніўня 1927 г. у складзе Пскоўскай акругі Ленінградскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года ўключаны ў склад Пскоўскай вобласці.

У 1935—1959 гадах існаваў Сашыхінскі раён (з цэнтрам у в. Варанцова), скасаваны ў 1959 годзе ў карысць Остраўскага раёна.

Зноскі

  1. https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/nas200325_1.htm
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Пскоўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96