У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Оскар.
Оскар I (шведск.: Oscar I, пры нараджэнні Жазеф-Оскар Бернадот, фр.: Joseph Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бернадотаў кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1844).
Сын генерала Жана Бернадота (пасля напалеонаўскага маршала, а затым караля Швецыі Карла XIV Юхана) і яго жонкі Дэзірэ Клары, былой нявесты Напалеона Банапарта (пасля каралевы Дэзідэрыі). Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Оскар на хвалі сентыменталісцкай моды на скандынаўскія імёны; пра тое, што бацьку Оскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бернадоты не падазравалі.
У 1811 пасля абрання бацькі спадчыннікам шведскага прастола 12-гадовы Оскар прыбыў у Швецыю і, у адрозненне ад бацькоў, добра авалодаў шведскай мовай. Яшчэ пры жыцці бацькі іграў прыкметную палітычную ролю (з-за хвароб караля і моўнага бар’ера паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвегіі. Да моманту ўзыходжання на прастол (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсліваць раўнапраўе шведскага і нарвежскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны шведска-нарвежскі сцяг (так званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацверджаны нарвежскі Ордэн Святога Олафа.
Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лейхтэнбергскай, дачкі Яўгенія Багарнэ і ўнучкі імператрыцы Жазэфіны дзяцей:
а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Лапландыі»:
Папярэднік: Карл XIV Юхан |
Кароль Швецыі 1844—1859 |
Пераемнік: Карл XV |