wd wp Пошук:

Оскар Кардоса

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (ісп.: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 мая 1983, Хуан-Эўлохіа-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клуба «Лібертад» і нацыянальнай зборнай Парагвая. Двойчы абіраўся як найлепшы футбаліст года ў Парагваі (2006 і 2009).

Кар’ера

Клубная

Да 2006 года Оскар гуляў у розных парагвайскіх клубах. У другой палове 2006 года ён перайшоў у аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз» за 1,2 млн долараў ЗША. За першы сезон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз Футбаліста года ў Парагваі.

20 чэрвеня 2007 года Оскар перайшоў у «Бенфіку» за 9,1 млн еўра за 80% правоў на іграка. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе і стаў лепшым бамбардзірам клуба з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сезоне 2009/10 забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бенфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 года. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сезон у Лізе Еўропы, падзяліўшы з Клаўдзіа Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.

4 жніўня 2014 года «Бенфіка» абвясціла пра пераход іграка ў турэцкі «Трабзанспор» за 5 млн еўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн еўра ў залежнасці ад вынікаў гульні футбаліста[3]. 31 жніўня 2016 года перайшоў у грэчаскі «Алімпіякос», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У чэрвені 2017 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком клуба «Лібертад»[4].

Міжнародная

Свой першы матч за зборную Парагвая Кардоса правёў 7 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Аўстраліі. 5 сакавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Мексікі забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.

Дасягненні

«Бенфіка»:

«Алімпіякос»:

Зноскі

  1. http://www.tff.org/Default.aspx?pageId=30&kisiId=1722417
  2. Óscar Cardozo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Comunicado. CMVM.
  4. Оскар Кардосо перешел в «Либертад». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парагваі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Парагвая па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Лібертад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК 3 Лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Парагвая
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Насьяналь Асунсьён
Катэгорыя·Ігракі ФК Трабзанспор