wd wp Пошук:

Оскары Мантэрэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мантэрэ.

Оскары Мантэрэ (фінск.: Oskari Mantere, 18 верасня 1874 -9 снежня 1942) - фінскі педагог, асветнік, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт у 1899 годзе і атрымаў ступень бакалаўра філасофіі, пасля чаго выкладаў у школе ў Хельсінкі фінскую мову. Абараніў у 1907 годзе дысертацыю па гісторыі і метадалогіі адукацыі, распрацаваў праект рэформы адукацыі ў краіне, якая не была ажыццёўлена пры яго жыцці, а рэальна была праведзена толькі ў 1960-я. З 1924 аж да сваёй смерці быў дырэктарам школьнага савета.

З 1919 па 1938 год быў дэпутатам Эдускунты ад Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі. З лістапада 1922 па студзень 1924 года займаў пасаду міністра сацыяльных спраў у першым кабінеце К.Каліа, з мая 1924 па сакавік 1925 г - намесніка міністра адукацыі ў кабінеце Л.Інгмана. З 22 снежня 1928 па 16 жніўня 1929 быў прэм’ер-міністрам кааліцыйнага ўрада (Нацыянальнай прагрэсіўнай і Нацыянальнай кааліцыйнай партыі).

Са снежня 1932 па кастрычнік 1936 быў міністрам адукацыі ў кабінеце Т.Ківімякі. У гэтай якасці ён таксама быў дэлегатам ў 1933 на канферэнцыі Лігі Нацый у Жэневе.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хаўс’ярві
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня