wd wp Пошук:

Ордэн караля Фейсала

Ордэн Караля Фейсала — дзяржаўная ўзнагарода Саудаўскай Аравіі.

Гісторыя

Ордэн караля Фейсала быў заснаваны каралём Саудаўскай Аравіі Халідам ў 1976 годзе і прысвечаны яго папярэдніку, каралю Фейсалу, якога забілі ў 1975 годзе. Ордэн уручаецца за асаблівыя заслугі перад дзяржавай.

Ступені

Ордэн мае пяць класаў:

Ордэнскія планкі
Кавалер Вялікай ленты
Кавалер 1 класа
Кавалер 2 класа
Кавалер 3 класа
Кавалер 4 класа
Кавалер 5 класа

Апісанне

Знак ордэна — сяміканцовая зорка з завостранымі прамянямі, пакрытымі белай эмаллю, лістападобнымі штраламі зялёнай эмалі паміж прамянёў, накладзенай на сяміканцовую зіхоткую зорку, якая складаецца з групаваных разнавялікіх двухгранных завостраных праменьчыкаў. У цэнтры знака круглы медальён белай эмалі з аблямоўкай зялёнай эмалі. У медальёне надпіс на арабскай мове: «Фейсал ібн Абдул-Азіз». На аблямоўцы, надпіс таксама на арабскай мове: «Піянер ісламскай салідарнасці». Знак трымаецца на пераходным звяне ў выглядзе пучка з пяці пальмавых лісцяў мацуецца да ордэнскай стужцы.

Зорка ордэна аналагічная знаку, але устаноўленага памеру ў залежнасці ад класа.

Стужка ордэна шаўковая муаравая жоўтага колеру з палоскамі па краях: зялёнай, абцяжаранай тонкай чорнай палоскай па цэнтры, і белай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэны Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0