wd wp Пошук:

Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фейсал.

Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (1903, Эр-Рыяд — 25 сакавіка 1975) — 3-ці кароль Саудаўскай Аравіі (1964—1975).

Фейсал — трэці сын Абдэля Азіза ібн Сауда, родапачынальніка Саудаўскай каралеўскай сям’і. Як адзін са старэйшых сыноў, сыграў важную ролю ў кансалідацыі ўлады на Аравійскім паўвостраве ў руках свайго бацькі. У 1925 годзе пад яго камандаваннем войска Саудаўскіх лаялістаў устанавіла кантроль над правінцыяй Хіджаз. За гэта ў 1932 годзе пасля стварэння аб’яднанага каралеўства Саудаўскай Аравіі атрымаў пасаду міністра замежных спраў. Пэўны час прадстаўляў Саудаўскую Аравію ў ААН. Фейсал стаў каралём у 1964 годзе, калі яго брат, Сауд, склаў з сябе паўнамоцтвы і з’ехаў у Жэневу. Праўленне Фейсала адзначылася велізарным ростам нафтаздабычы, што ў спалучэнні з ростам цэнаў на нафту прынесла каралеўству багацце. Гэта дазволіла правесці шэраг кардынальных рэформ у краіне, пабудаваць новую інфраструктуру. Стаўшы каралём, Фейсал не стаў працягваць знешнепалітычную лінію свайго брата. Быў забіты сваім пляменнікам Фейсалам ібн Мусаідам 25 сакавіка 1975 года.

Зноскі

  1. Fáisal bin Abdulaziz // https://artsandculture.google.com/entity/wp/m01dfc0
  2. https://afroasian.mediaplaygrounds.co.uk/
  3. Faysal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Feisal Ibn Abd al-Asis Ibn Saud // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Радыёаматары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Іарданіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эр-Рыядзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Памерлі ў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Дынастыя Саудзітаў
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі пры ААН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе