wd wp Пошук:

Ордэн Пагоні

Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.

Гісторыя

Ордэн Пагоні зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. 7 чэрвеня 1950 года быў выдадзены дэкрэт, паводле якога, узнагароджваліся:

Статут ўзнагароды быў зацверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць з 5 жніўня 1951 года.

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная «Капітула ордэну Пагоні» на чале з прэзідэнтам Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.

Падставы для ўзнагароджвання

Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Гэтая ўзнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» і надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы». Былі ўстаноўленыя Вялікі Крыж ордэна Пагоні, Залаты Крыж ордэна Пагоні і Сярэбраны Крыж ордэна Пагоні. Ордэн Пагоні падзяляўся, меркавалася стварыць пяць ступеняў[1][2], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згадваліся толькі тры[3]. Кандыдатаў на атрыманне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ганараваць — уласна Прэзыдэнт сваім дэкрэтам.

Апісанне

Выконваецца з золата ці срэбра, прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці срэбныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці сярэбраная Пагоня. Адваротная старана гладкая, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні сярэбраная, складаецца з 8 пукоў праменняў. На сярэдзіне зоркі ўмешчаны крыж ордэна.Паводле Ц. Мазэрыца, на шырокіх прамянях крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень[4].

Ступені

Велічыні

Зноскі

  1. Пра ўзнагароды
  2. Значкі, жэтоны, мэдалі
  3. ДЭКРЭТ АБ УЗНАГАРОДЖАНЬНІ ОРДЭНАМ ПАГОНІ, 1950 Г
  4. Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·1949 год у ЗША
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе