wd wp Пошук:

Ордэн Людавіта Штура

О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (славацк.: Rad Ľudovíta Štúra) — трэцяя (пасля ордэна Падвойнага белага крыжа і ордэна Андрая Глінкі) па старшынстве славацкая дзяржаўная ўзнагарода (але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзян Славацкай рэспублікі), надаваная за выбітныя заслугі ў развіцці дэмакратыі, аховы вольнасцей і правоў чалавека, за ўмацаванне абароны і бяспекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў развіцці палітыкі, гаспадаркі і кіравання, за дасягненні ў галіне гаспадаркі, самакіравання, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадскіх стасункаў, а таксама за прапагандаванне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.

Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагоддзя.

Ордэн мае дзве версіі — цывільную і вайсковую, кожная з якіх падзяляецца на тры класы.

Кожны прэзідэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе з’яўляецца кавалерам ордэна Людавіта Штура I класа.

Планкі ордэна

I класа

II класа

III класа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэны Славакіі