wd wp Пошук:

Ордэн Воінскай Славы

Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Статут

Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваенныя Рэспублікі Беларусь:

Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.

Апісанне

Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая тыражаецца на праменепадобны пяцівугольнік. Кампазіцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркі размешчаны круг дыяметрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух воінаў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзвюма аранжавымі палоскамі з правага боку.

Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Узнагароджаныя

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі кіруемы склад Міністэрства абароны (нявызн.). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны Беларусі