О́пальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Опаль.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Псышчаўскага сельсавета (населеныя пункты Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1160 чалавек[2], з іх 98,5 % — беларусы[3].