wd wp Пошук:

Опальскі сельсавет

О́пальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Опаль.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Псышчаўскага сельсавета (населеныя пункты Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1160 чалавек[2], з іх 98,5 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
  2. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Опальскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат