wd wp Пошук:

Олд Трафард

«Олд Трафард» (англ.: Old Trafford) — стадыён у Стрэдфардзе, прыгарадзе Манчэстэра. Гэта хатні стадыён футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд», умяшчальнасць 75 643 гледачы. Быў пабудаваны ў ліпені 1910 года.

«Олд Трафард» з’яўляецца адным з самых рэйтынгавых стадыёнаў у свеце. У Англіі, ды і ва ўсім свеце, яго завуць «Тэатрам мары». Лепш за яго ў Англіі толькі стадыён-зорка — «Уэмблі».

Арэна з’яўляецца хатняй для «чырвоных д’яблаў» з 1910 года. На працягу васьмі гадоў, з 1941 па 1949, на «Олд Трафард» матчы не праводзіліся, паколькі адбывалася рэканструкцыя пасля бамбаванняў ў час Другой сусветнай вайны. У гэты перыяд каманда гуляла на Мэйн Роўд, хатнім стадыёне мясцовага суперніка «Юнайтэд» і «Манчэстэр Сіці». Стадыён значна змяніўся пасля рэканструкцый у 1990-х і 2000-х гадах. У прыватнасці было дададзена некалькі ярусаў да Паўночнай, Усходняй і Заходняй трыбун, што дазволіла павялічыць умяшчальнасць стадыёна амаль да 80 000. У будучыні плануецца надбудаваць другі ярус Паўднёвай трыбуны, што яшчэ павялічыць колькасць сядзячых месцаў да 90 000.

Рэкорд наведвальнасці быў зарэгістраваны 25 сакавіка 1939 года падчас паўфінальнага матчу Кубка Англіі паміж «Вулверхэмптан Уондэрэрс» і «Грымсбі Таўн», і склаў 76 962 заўзятары.

Арэна часта прымае паўфінальныя матчы Кубка Англіі, а таксама зборную краіны па футболе (усе матчы ў працягу рэканструкцыі Уэмблі). На «Олд Трафард» праходзілі матчі Чэмпіянату свету 1966 года, Чэмпіянату Еўропы 1996 года і фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2003 года. Акрамя футбола стадыён прымае спаборніцтвы рэгбіліг.

Умяшчальнасць

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Стадыёны англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Спорт у Манчэстэры