wd wp Пошук:

Оксфардскі ўніверсітэт імя Брукса

Оксфардскі ўніверсітэт імя Брукса (англ.: Oxford Brookes University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Оксфард.

Агульная характарыстыка

Гэта так званы “новы ўніверсітэт”, які атрымаў статус універсітэта ў адпаведнасці з Законам аб далейшай і вышэйшай адукацыі 1992 года. Да гэтага моманту вучэльня была вядома як Оксфардскі політэхнічны інстытут ці проста Оксфардская політэхніка. Ён можа прасачыць сваё паходжанне з 1865 года, калі ён быў заснаваны як Оксфардская школа мастацтваў. Універсітэт быў названы ў гонар свайго першага кіраўніка Джона Генры Брукса, які адыграў вялікую ролю ў развіцці ўстановы.

Універсітэт размешчаны ў чатырох кампусах з асноўнымі аб’ектамі ў Оксфардзе і вакол яго, а чацвёрты кампус размешчаны ў Суіндане. Ва ўстанове навучаецца 16 900 студэнтаў, працуе 2 800 супрацоўнікаў і маецца больш за 190 000 выпускнікоў у больш чым 177 краінах.

Універсітэт падзелены на чатыры факультэты: бізнес-школа, факультэт аховы здароўя і навук аб жыцці, факультэт гуманітарных і сацыяльных навук, а таксама факультэт тэхналогій, дызайну і навакольнага асяроддзя. Ва ўніверсітэце таксама ёсць школы архітэктуры і права.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оксфард
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1865 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі