У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осбарн.
Озі Осбарн (англ.: Ozzy Osbourne; сапраўднае імя: Джон Майкл Осбарн, John Michael Osbourne; 3 снежня 1948, Бірмінгем) — брытанскі спявак, кампазітар і акцёр
адзін з заснавальнікаў і ўдзельнік «залатога складу» гурта Black Sabbath.
Пасля сыходу з Black Sabbath пачаў сольную кар’еру. На снежань 2010 у свеце было прададзена больш за 100 млн яго пласцінак. Альбомы «Blizzard Of Ozz» і «No More Tears» атрымалі статус квадра-плацінавых.