wd wp Пошук:

Огдэн Лівінгстан Мілс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілс. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Огдэн Лівінгстан Мілс (англ.: Ogden Livingston Mills) — 50-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія

Огдэн Мілс нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт у штаце Род-Айленд 23 жніўня 1884 года. У 1907 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гарвардскага ўніверсітэта. У 1908 годзе ён атрымаў права вядзення адвакацкай практыкі ў судзе і праходзіў яе ў Нью-Ёрку. У 1912 годзе Мілс няўдала абіраўся ў Кангрэс ЗША ад рэспубліканцаў. У 1912, 1916 і 1920 гадах ён быў дэлегатам на нацыянальным рэспубліканскім з’ездзе. З 1914 па 1917 гады Мілс быў членам заканадаўчага сходу Род-Айленда. У 1917 годзе ён уступіў у армію і служыў у званні капітана да заканчэння Першай сусветнай вайны. З 4 сакавіка 1921 года па 3 сакавіка 1927 года Мілс займаў пасаду кангрэсмена ад рэспубліканцаў. У 1926 годзе ён няўдала ўдзельнічаў у выбарах губернатара Нью-Ёрка. З 4 сакавіка 1927 года па 11 лютага 1932 года ён займаў пасаду намесніка міністра фінансаў. 12 лютага таго ж года прэзідэнт Гувер прызначыў Мілса міністрам фінансаў. Мілс быў прыхільнікам прывязкі долара да цаны золата. Новы курс Рузвельта падвяргаўся рэзкай крытыцы з яго боку.

11 кастрычніка 1937 года Мілс памёр у Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. 1 2 Ogden L. Mills // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ogden Livingston Mills // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ogden Livingston Mills // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Род-Айлендзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку