wd wp Пошук:

Овінскае

Овінскае — возера ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, за 11 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Беркаў. Адносіцца да басейна ракі Пціч.

Плошча каля 0,06 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Сярэдняя глыбіня 0,95 м, максімальная 2,0 м. Празрыстасць 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі каля 0,95 км. Аб’ём вады 0,06 млн м³. Плошча вадазбору 1,91 км².

Берагі нізкія, пераважна пясчаныя (месцамі сплавінныя), параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе каналам злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Акцябрскага раёна