wd wp Пошук:

Обалінец

О́балінец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, на поўдзень ад возера Клётнае і вёскі Уладзіміраўка.

Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Плошча вадазбору 4,5 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м. Берагавая лінія звілістая. У паўночнай частцы ў Обалінец упадае пратока з возера Клётнае, у паўднёвай выцякае ручай у раку Свіна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Басейн Обалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак