wd wp Пошук:

Ніёба

Абрахам Блумарт, Ніёба і яе дзеці, 1591

Ніёба (Ніябе́я; стар.-грэч.: Νιόβη, лац.: Niobe) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[7] дачка Тантала і Дыёны[8] (або Эўрыянасы), або дачка Тайгеты[9], сястра Пелопа.

Жонка фіванскага цара Амфіёна, заганарылася сваімі дзецьмі — Ніябідамі і ўздумала параўнацца з Лета, у якой былі толькі двое дзяцей: Апалон і Артэміда. Блізкая сяброўка Лета[10]. Стала гаварыць, што яна пладавіцей за багіню Лета, і тая разгневалася[11]. Або стала гаварыць, што яе дзеці былі найпрыгажэйшымі з людзей[12]. Звесткі пра колькасць дзяцей Ніёбы разыходзяцца. Найбольш папулярнай стала версія пра 7 сыноў і 7 дочак[13] (паводле Гесіёда, 10 сыноў і 10 дочак або 9 і 10[14]; паводле Гамера — 6 сыноў і 6 дочак[15], тое ж у Ферэкіда[16]; паводле Геланіка — 4 сыны і 3 дачкі (схаліяст да Еўрыпіда), паводле Герадора — 2 сыны і 3 дачкі (Апаладор); паводле Ласа — 7 і 7[17], паводле Алкмана ўсяго 10[17], паводле Сапфо 9 сыноў і 9 дочак[18], паводле Мімнерма і Піндара — 20[17]). Паводле Вакхіліда, 10 сыноў і 10 дочак[19]. Яшчэ пра іх пісалі Геланік і Ксанф. Авідзій называе імёны 7 сыноў Ніёбы, але не імёны дочак.

Раздражнёная фанабэрыстасцю Ніёбы, Лета звярнулася да сваіх дзяцей, якія сваімі стрэламі знішчылі ўсіх дзяцей крыўдзіліцы. Артэміда забіла ўсіх дочак Ніёбы ў яе ўласным доме, а сыноў, якія палявалі на схілах Кіферона, забіў Апалон. Паводле некаторых аўтараў, яшчэ 1 сын і 1 дачку выратаваліся. Паводле трагедыі, сыны былі забіты, палюючы на Сіпіле, а дочкі — у палацы, акрамя Хларыды[8].

Дзевяць дзён ляжалі яны непахаваныя; нарэшце на дзясяты былі адданы зямлі багамі, бо Зеўс ператварыў сэрцы людзей у камень. Ніёба ад гора ператварылася ў камень і ў вечнай тузе плача пра загінулае нашчадства[20]. Пасля смерці дзяцей Ніёба прыйшла ў Сіпіл да свайго бацькі Тантала і там, узмаліўшыся да багоў, ператварылася ў камень, які струменіць слёзы днём і ўначы[21] Згадана ў «Іліядзе», пераўтворана ў камень на Сіпіле[22], паводле Гамера, у камень былі пераўтвораны і іншыя людзі, так што няма каму было пахаваць дзяцей Ніёбы.

Такая версія гэтага міфа ў Гамера. Многія паэты пасля яго карысталіся гэтым сюжэтам, апяваючы «Νιόβης πάθη», гэта значыць, «пакуты Ніёбы», якія ўвайшлі ў прымаўку. Асабліва драматычнае паданне пра Ніёбу выяўлена ў Авідзія[23]. Паводле версіі міфа, прынятай Авідзіем, Ніёба пасля ператварэння ў камень была панесена віхорам на родны Сіпіл, дзе каменная статуя яе зраслася з вяршыняй Фрыгійскай гары. Яшчэ ў старажытнасці тлумачылі гэты міф тым, што сапраўды вяршыня гары Сіпіла мае формы чалавечага цела ў сагнутай позе (Паўзаній, I, 25, 5).

Грэчаскі навуковец Паўсаній (II ст. н.э.) успамінаў:

Гэту Ніёбу я і сам бачыў, падняўшыся на гару Сіпіл; зблізку — гэта стромкая скала, і таму, хто стаіць перад ёй яна не паказвае ніякага аблічча жанчыны … калі ж стаць далей, тады здаецца, што ты зусім ясна бачыш жанчыну, якая плача[24].

Магільныя помнікі дзяцей Амфіёна паказвалі ў Фівах, асобна сыноў, асобна дочак; а таксама попел ад іх пахавальнага кастра[25]. Паводле вытлумачэння, Ніёба паставіла на магіле дзяцей сваю каменную скульптуру[26].

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Ніёба» (фр.154-161 Рат)[27], трагедыі Сафокла «Ніёба» (фр.441-448 Рат), Мелітона і невядомага аўтара «Ніёба».

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Любкер Ф. Niobe // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 921–923.
  2. 1 2 Н. О., А. А. С. Ниоба // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 213–214.
  3. 1 2 3 Любкер Ф. Tantalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1342.
  4. Н. О. Пелопс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIII. — С. 124.
  5. Любкер Ф. Amphio // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 80–81.
  6. (unspecified title) Праверана 24 верасня 2016.
  7. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.222-223, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.456
  8. 1 2 Гігін. Міфы 9
  9. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.560
  10. Сапфо, фр.142 Лобель-Пейдж
  11. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 74, 3; Ювенал. Сатыры VI 177
  12. Дыян. Траянская гаворка 9
  13. Еўрыпід. Крэсфонт, фр.455 Навук; Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 70 Пейдж; Сенека. Медэя 955
  14. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.183 М.-У.; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  15. Гамер. Іліяда XXIV 604; Феадарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Праперцый. Элегіі II 20, 8
  16. Схолии к Еврипиду. Финикиянки 159 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  17. 1 2 3 Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  18. Авл Геллий. Аттические ночи XX 70 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  19. Вакхілід, фр.20d Блас
  20. «Іліяда», XXIV, 602—617
  21. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 6
  22. Гамер. Іліяда XXIV 602; Сафокл. Антыгона 823—833
  23. «Метамарфозы», VI, 146—312
  24. Паўсаній. Апісанне Элады I 21, 3
  25. Паўсаній. Апісанне Элады IX 16, 7; 17, 2
  26. Палефат. Пра неверагодны 8
  27. Арыстафан. Жабы 912—920: «трагічная лялька»

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфы Беотыі
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу