wd wp Пошук:

Ніпур

Старажытнае Двурэчча

Ніпу́р — старажытны шумерскі горад, рэлігійны цэнтр, месца культу вярхоўнага бога Энліля (на паўднёвы ўсход ад сучаснага горада Эд-Дыванія ў Іраку).

У 18 ст. да н.э. захоплены Вавілонам, пазней меў унутраную аўтаномію.

Археалагічнымі раскопкамі канца 19 — пачатку 20 ст. ўзноўлены план і архітэктурныя помнікі старажытнай часткі Ніпура: палацы кіраўнікоў Нарамсіна beru і Шаркалішары beru (2-я палова 3-га тыс. да н.э.), Ур-Наму (канец 3-га тыс. да н.э.), Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.), храм ЭнліляЭкур з зікуратам. У 80 памяшканнях жрэцкай бібліятэкі захавалася каля 60 тыс. гліняных клінапісных таблічак, у якіх зафіксавана большая частка шумерскай літаратуры.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Іраку
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Месапатаміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Шумер
Катэгорыя·Гарады Шумера
Катэгорыя·Старажытныя гарады Блізкага Усходу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара