wd wp Пошук:

Ніна Уладзіміраўна Кожар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кожар. Ніна Уладзіміраўна Кожар (нар. 20 красавіка 1952, г. Гродна) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прафесар (2005), доктар архітэктуры (2002, Расія; 2003, Беларусь), доктар тэхнічных навук (2005, Польшча). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх) (2004).

Біяграфія

Скончыла ў 1974 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Л. М. Рымінскі, В. М. Волчак). Член Саюза архітэктараў з 1988 года.

У 19741975 гадах старэйшы архітэктар аддзела сельскага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама; з 1975 года працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ): старэйшым лабарантам (1975-77), асістэнтам (1977-90), старэйшым выкладчыкам (1990-93), дацэнтам (1993—2003), прафесарам (з 2003); з 2006 года прафесар Чэнстахоўскага тэхнічнага ўніверсітэта (Польшча).

Навуковая дзейнасць

Звыш 75 навуковых друкаваных прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы. Сярод іх: манаграфіі «Архітэктурная тэорыя эпохі рамантызму ў Германіі і развіццё заходнееўрапейскага дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX стст.»; «Горадабудаўнічае мастацтва Новага часу і горадабудаўнічая тэорыя Італіі, Аўстрыі і Германіі. Матэрыялы Рас. Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук» (сааўтары Т. Ф. Саварэнская[ru], І. А. Бандарэнка[ru], Д. А. Швідкоўскі[ru]); даведнікі і навучальныя дапаможнікі «Архітэктары. Кароткі біяграфічны слоўнік» (сааўтары І. І. Камарова і інш.); «Рысунак пяром і тушшу» (сааўтар Г. А. Дубавіцкая), «Гісторыя архітэктуры: курс лекцый па дысцыпліне „Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва“» (Н. С. Будыка); «Архітэктурная дэталь» (сааўтары В. Ф. Марозаў, А. М. Каласоўская, Г. А. Лаўрэцкі). Метадычныя ўказанні да курсавога праекта па дысцыпліне «Архітэктурнае праектаванне». Аўтар больш як 60 навуковых артыкулаў.

Узнагароды

Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Лепшы цыкл прац па адзінай тэматыцы» (Гомель, 2003).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне