wd wp Пошук:

Ніна Сяргееўна Емяльянава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Емяльянава. Ніна Сяргееўна Емялья́нава (нар. 31 студзеня 1948, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

З сям’і службоўцаў. Скончыла ў Гродне СШ № 1. У 19681974 гадах вучылася на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі І. Г. Ляжава[ru], Б. К. Яромін). Затым у 19741979 гадах працавала архітэктарам, ст. архітэктарам у тэрытарыяльнай майстэрні № 7 інстытута «Масграмадзянпраект» у г. Каломна Маскоўскай вобласці. З 1980 года працуе кіраўніком групы архітэктараў у «Гроднаграмадзянпраекце»[1][2].

Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года[1][2].

Творчасць

Царква Усіх гаротных Радасць у Мастах
Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне

Найбольш значныя работы: музычнае вучылішча з музычнай школай па праспекце Я. Купалы ў Гродне, плавальны басейн у Гродзенскай СШ № 9, 12-14-павярховы жылы дом у мікрараёне «Румлёва», фірменная крама «Ніка» у мікрараёне «Вішнявец» у Гродне, адміністрацыйны будынак у Лідзе, праваслаўная царква «Усіх гаротных Радасць» ў Мастах (1992, будаўніцтва ў 19931997), 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Ф. Скарыны і 80-кватэрны жылы дом па вул. А. Міцкевіча ў Навагрудку[1], праваслаўны храм у гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне (2001, будуецца з 2004), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Нёман у Гродне (20032006, будуецца з 2004; у сааўтарстве з А. Валканоўскай, Н. М. Дашук),  рэканструкцыя школы з прыбудовай на 540 навучэнцаў у г.п. Воранава (20032004, будаўніцтва ў 20052007; у сааўтарстве з Т. Д. Чорнай, А. Валканоўскай), квартал жылой забудовы ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (2007, пачатак будаўніцтва ў 2009; пры ўдзеле архітэктараў І. Беленькай, Р. Ю. Касперчыка)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Емяльянава Ніна Сяргееўна // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  2. 1 2 3 Емельянова Нина Сергеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары Навагрудка
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Мастоў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў