wd wp Пошук:

Ніна Кінерт

Ніна Кінерт Леван[2], народжаная Ніна Мікаела Кінерт[3](швед. Nina Micaela Kinert; нар. 26 верасня 1983) — шведская музыка і мастачка. Яе творы — гэта сумесь паміж поп-музыкай, народнай і электроннай музыкай.

Гісторыя

У 2004 годзе яна выпусціла свой першы альбом Heartbreaktown на ўласным лэйбле Another Records. Наступны міні-альбом Visitor і альбом Let There Be Love былі выпушчаны ў шведскім аддзяленні V2 Records у 2005 годзе. У 2006—07 гадах на яе канцэртных гастролях ўдзельнічала нарвежская спявачка Ане Брун (Live in Scandinavia, 2007).

Акрамя падтрымкі ўжо прызнанай Брун, Кінерт стала вядомай у 2007 годзе пасля выкарыстання яе песні «Through Your Eyes» у сусветнай рэкламнай кампаніі шведскай аўтамабільнай кампаніі SAAB (песня, якую яна не напісала, але пазычыла).

У кастрычніку 2007 года яна прыняла удзел у запісу альбома Стыва Янсэна Slope, спяваючы ў «Playground Martyrs (Reprise)» (у іншай версіі гэтай песні ў альбоме выступаў брат Янсэна Дэвід Сільвіян).

У лістападзе 2010 года яна выпусціла альбом Red Leader Dream, на запіс якока натхніла трылогія «Зорныя войны». Ён быў выпушчаны яе новым уласным лэйблам NinkinaRecordings.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Nina Kinert // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Måns Wallgren Veckans sthlmare: Nina Kinert(нявызн.) . DN.SE (20 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2016. Праверана 8 February 2016.
  3. Nanushka Yeaman Jakten på spänning håller i sig(нявызн.) . DN.se (9 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2016. Праверана 8 February 2016.

 

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе