wd wp Пошук:

Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксёнчык. Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык (нар. 12 сакавіка 1961, в. Вятчын, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Ніна Рунь) — беларуская пісьменніца, мастак, педагог, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Чэхіі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мазырскі дзяржпедінстытут (1982), затым аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржпедінстытута. Кандыдат філалагічных навук[1]. У 1982—1997 гг. працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута.

У родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры. Дзеля гэтага разам са сваімі студэнтамі сабрала там каля 90 экспанатаў. У 1988 годзе была дэлегатам Устаноўчага з’езду партыі БНФ. А з 1989 па 1995 гады была старшынёй БНФ г. Мазыр. У 1990 годзе Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала «Чарнобыльскі шлях» у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў Чарнобыльскай катастрофы. У 1995 годзе выйшла з БНФ і па ініцыятыве мазыран балатавалася ў Вярхоўны Савет Беларусі, але прайграла. Разам з сям’ёй — мужам Уладзімірам Малашчанка і дачкой Раданай — выехала з Беларусі.

З 1998 г. жыве з сям’ёй у Чэхіі. Працуе ў школах Прагі выкладчыцай беларускай, рускай і чэшскай моў.

Творчасць

Першыя творы пачала друкаваць з 1975 года. У тым жа годзе за верш і малюнак на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў «Піянер Беларусі», стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і мастакоў і была ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК камсамола Беларусі.

Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Роднае слова» і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997). Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.

Аўтар больш чым 100 карцін — пейзажы Беларусі, нацюрморты, партрэты, абстрактныя фантазіі. У Чэхіі працягвае творчую працу. Мела 3 персанальныя выставы: у Празе (1999, 2004), Усці-над-Лабай (2001) і 2 Міжнародныя выставы — Прага (2005), Усці-над-Лабай (2006), а таксама ўдзельнічае ў групавых выставах пражскіх мастакоў (2005, 2008, 2010).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. unicat.nlb.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Імігравалі ў Чэхію з Беларусі