У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антановіч.
Ніна Арсеньеўна Антановіч (нар. 19 студзеня 1966, г. п. Старобін, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітолаг, спецыяліст у галіне тэорыі і філасофіі палітыкі, гісторыі і метадалогіі палітычнай навукі. Доктар палітычных навук (2018), дацэнт, прафесар[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія», 1987; аспірантура, спецыяльнасць «Паліталогія», 1998).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1992, юрыдычны факультэт, кафедра паліталогіі, дацэнт).
Навуковыя інтарэсы: метадалогія палітычнай навукі; метады палітычнага аналізу; палітычныя тэхналогіі; дзяржаўная палітыка і кіраванне; палітычнае кіраванне.