wd wp Пошук:

Нінан Сантэсан

Гертруда Паўліна (Нінан) Сантэсан (шведск.: Gertrud Paulina (Ninnan) Santesson; 14 снежня 1891, Чулёхольм — 14 студзеня 1969, Стакгольм) — шведская мастачка і скульптар.

Біяграфія і творчасць

Нінан Сантэсан нарадзілася ў 1891 годзе ў маёнтку Чулёхольм. Дзяцінства яе прайшло ў маёнтку Мельбю (Mälby) у Сёдэрманандзе. Калі дзяўчынцы было 12 гадоў, яе бацька памёр, і маці разам з дзецьмі перасялілася ў Стакгольм. Там Нінан упершыню занялася скульптурай пад кіраўніцтвам Сігрыд Бломберг, а ў 1911 годзе паступіла ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў. Пасля гэтага яна працягнула навучанне ў Парыжы, у тым ліку ў Акадэміі Каларосі і ў Гранд-Шам’ер у Антуана Бурдэля. У Парыжы ў той час вучыліся і іншыя яе суайчынніцы: Сіры Дэркерт, Ганна Петрус-Люткенс, Ліза Бергстранд[5]. Падчас свайго знаходжання ў Францыі Нінан неаднаразова наведвала Луўр, дзе яе моцна ўражавла егіпецкае і асірыйскае мастацтва. Пасля яна яшчэ двойчы пабывала ў Парыжы: у канцы 1940-х гадоў, адкрыўшы для сябе скульптуры Жэрмэн Рыш’е, і ў 1950-х гадах, калі яна на працягу некаторага часу працавала ў майстэрні Восіпа Цадкіна[6].

Правёўшы паўтара месяца ў Алжыры, Нінан Сантэсан вярнулася ў Швецыю. У стакгольмскім Доме мастака адбылася яе сумесная выстава з фінскім мастаком Энгельбертам Бертель-Нордстромам, за якога ў 1917 годзе яна выйшла замуж[5].

Алтар у царкве Мастуг у Гётэбарге

Большая частка манументальных прац Сантэсан былі створаны ў Гётэбаргу, дзе ў той час жыла яе маці. Першай яе працай стаў заказ на афармленне вілы консула Форсберга ў Лорэнсберге. У 1916 годзе яна пачала працаваць над помнікам паэту Віктару Рудбергу, які быў усталяваны толькі праз дзесяць гадоў. Акрамя таго, яна стварыла алтар для гётэбаргской царквы Мастуг. Драўляныя скульптуры, выразаныя з дуба, распісаў яе муж[5].

З 1933 года Нінан Сантэсан перайшла ад вялікіх форм да малых і пачала працаваць з такімі матэрыяламі, як гліна, тэракота і бронза. Мадэлямі для яе скульптур нярэдка служылі члены сям’і, у тым ліку дачка Лена, і сябры, у першую чаргу Найма Віфстранд і Мар’яна Фрэстадыўс (Нінан Сантэсан стварыла 48 яе бюстаў). У майстэрні Сантэсан часта працавалі Берта Хансан і Сіры Дэркерт, а Май Брынг, якая страціла да таго часу зрок, служыла ім мадэллю[5].

Развёўшыся з мужам, Нінан Сантэсан правяла ў 1930-х гадах пяць гадоў у Лондане, разам з Наймай Віфстранд. У 1940-х гадах яна аказвала дапамогу бежанцам з нацысцкай Германіі: у яе, у прыватнасці, жылі Бертольт Брэхт з сям’ёй. Сантэсан таксама супрацоўнічала з нарвежскім рухам Супраціву і правяла два гады ў шведскай турме за шпіянаж. у 1951 годзе яна, сумесна з Сіры Дэркерт, наведала Савецкі Саюз. Чарговая яе выстава адбылася толькі ў 1960 годзе, сумесна з Маяй Бротэн і Эн Маргрэт Далквіст-Люнгберг[5].

Нінан Сантэсан памерла ў 1969 годзе ў Стакгольме[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 G Paulina (Ninnan) Santesson — 1917.
  2. Santesson, Gertrud PaulinaSvenska gravar. Праверана 20 красавіка 2017.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  4. Académie de la Grande Chaumière / пад рэд. M. Sjöberg, L. LarssonGöteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088 Праверана 12 лютага 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 Svenskt kvinnobiografiskt lexikon
  6. Svenskt biografiskt lexikon
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў