Нікі́цінічы[1] (трансліт.: Nikiciničy, руск.: Никитиничи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.
Згадваюцца ў 1669 годзе ў складзе маёнтку Княжыцы Аршанскага павета ВКЛ[2]. У 1681 годзе на падставе фундушу разам з вёскамі Бабровічы і Лубнішча выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштару[3].