wd wp Пошук:

Лубнішча

Лубні́шча[1] (трансліт.: Lubnišča, руск.: Лубнище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.

Гісторыя

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1681 годзе на падставе фундушу разам з вёскамі Бабровічы і Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштару[3]. Згадваецца ў 1752 годзе ў складзе Княжыцкага графства пры размежаванні з суседнім маёнткам Пясчанка[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  3. НИАБ, ф. 1817, оп. 1, д. 84, с. 133
  4. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 32, с. 806

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён)
Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Населеныя пункты паводле алфавіта