wd wp Пошук:

Нікола Лекавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікола Лекавіч (сербск.: Никола Лековић; нар. 19 снежня 1989, Бялград) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера

Выхаванец школы бялградскага «Партызана». У 2007 годзе перабраўся ў склад «Бяжаніі», і ў маі 2008 года дэбютаваў за гэты клуб у сербскай Суперлізе ў матчы супраць «Хайдука» (0:1). Пасля вылету «Бяжаніі» з элітнага дывізіёна працягваў гуляць за каманду ў Першай лізе, а ў 2010 годзе перайшоў у «Рад», за які выступаў на працягу трох сезонаў у якасці трывалага іграка асновы.

У ліпені 2013 года стаў іграком «Вайводзіны», падпісаўшы двухгадовы кантракт, але ў лютым 2014 года быў набыты польскім клубам «Лехія» з Гданьска. У жніўні 2015 года вярнуўся ў Сербію, на правах гадавой арэнды папоўніўшы склад «Партызана», аднак згуляў толькі ў пяці матчах чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Напрэдак».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Пачынаў сезон 2017 на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Дынама», аднак у лютым было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў грэчаскі клуб «Керкіра»[3]. У жніўні 2018 года далучыўся да турэцкага «Карабюкспора», аднак ужо ў верасні, так і не згуляўшы за яго, вярнуўся ў Сербію і стаў іграком клуба «Младаст» (Лучані).

У снежні 2019 года падпісаў кантракт з баснійскім клубам «Тузла Сіці». У ліпені 2020 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком «Напрэдака», а ў студзені 2021 года зноў далучыўся да «Младасці».

Міжнародная кар’ера

У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Сербіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikola Lekovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сербский латераль Никола Лекович стал игроком минского “Динамо”
  3. Лекович из минского “Динамо” перешел в “Керкиру”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяжанія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Керкіра
Катэгорыя·Ігракі ФК Лехія Гданьск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Бялград
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рад
Катэгорыя·Ігракі ФК Напрэдак
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Младаст Лучані
Катэгорыя·Ігракі ФК Карабюкспор
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тузла Сіці