wd wp Пошук:

Нікола Ігняціевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікола Ігняціевіч (сербск.: Никола Игњатијевић / Nikola Ignjatijević; нар. 12 снежня 1983, Пажаравац) — сербскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Нікола з’яўляецца выхаванцам бялградскай «Црвены Звезды», гуляў за моладзевыя каманды, але ў аснову прабіцца не здолеў, аддаваўся ў арэнды клубам ніжэйшых дывізіёнаў «Адзінства» і «Явар». У 2006 годзе, пакінуўшы сталічны клуб, стаў іграком «Земуна», пазней выступаў за «Напрэдак», а з 2007 па 2009 год зноў быў іграком «Явара».

Улетку 2009 года вярнуўся ў склад «Црвены Звезды». 16 ліпеня 2009 года дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць славенскага «Рудара» (1:0), а 15 жніўня таго ж года — і ў Сербскай Суперлізе ў матчы з «Ягодзінай» (3:0). У студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду румынскай «Тымішаары» да канца сезону 2010/11, дапамог клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Румыніі.

У студзені 2012 года, пакінуўшы «Црвену Звезду», падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», дзе адразу стаў іграком асноўнага складу. Пакінуў луганскі клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года, вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Раднічкі» і ОФК.

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[2]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[3].

У студзені 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац» (Чачак). У студзені 2018 года перайшоў у «Рад», пакінуў яго ў студзені 2019 года.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikola Ignjatijević // FBref.com
  2. “Шахтер” объявил о подписании Игнатьевича и Рудыки (руск.) . football.by (31 сакавіка 2016). Праверана 23 красавіка 2016.
  3. Рыбак и Бушма продлили контракты с «Шахтером», Котенко, Игнятиевич и Киренкин покинули клуб (руск.) . by.tribuna.com (2 снежня 2016). Праверана 10 снежня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пажаравацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Адзінства Уб
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рад
Катэгорыя·Ігракі ФК Напрэдак
Катэгорыя·Ігракі ФК Раднічкі Ніш
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Борац Чачак
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Земун
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Ігракі ФК Явар Іваніца
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тымішаара
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта