Нікаля (Нікала) Кашэн (фр.: Nicolas Cochin; 18 кастрычніка 1610, Труа — 1686, Парыж) — французскі гравёр, малявальшчык, афарміцель.
Прадстаўнік сямейства французскіх мастакоў, пераважна гравёраў, Кашэн. Сын мастака Наэля Кашэна. Найбольш вядомымі з іх сямейства былі гравёры Шарль-Нікаля Кашэн-старэйшы і Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы).
Каля 1635 года пераехаў у Парыж, жыў таксама ў Венецыі. Працаваў у манеры Жака Кало. Пераймаў Стэфана дэла Бела.
Майстар стафажа. Мастак-баталіст. Стварыў шмат афортаў невялікага фармату, пераважна, на рэлігійную тэматыку, алегарычных карцін і пейзажаў, некаторыя з якіх былі прызначаны для кардынала Мазарыні.
Да лепшых яго твораў належаць: «Спакуса святога Антонія», «Пераход ізраільцян праз Чорнае мора», сем аркушаў «Салдат у паходзе» і «Марскіх бітваў» (з уласных малюнкаў) і «Шлюб у Кане Галілейскай» (з А. Вічэнціна).