wd wp Пошук:

Нікадзім Мікалаевіч Вашчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчук. Нікадзім Мікалаевіч Вашчук (нар. 24 ліпеня 1931 года, у межах сучаснай Брэсцкай вобласці, Беларусь — 9 кастрычніка 1993) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 ліпеня 1931 года на Берасцейшчыне. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў у станковым жывапісе, пераважна, у жанрах фігуратыўнасці карціны і партрэта. Пачынаючы з 1958 года браў удзел з сваімі карцінамі ў шматлікіх выставах. Жыў у Брэсце.

Творы мастака захоўваюцца ў краязнаўчых музеях Брэста і Пінска, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, музеі абароны Брэсцкай крэпасці[1].

Памёр 9 кастрычніка 1993 года[2].

Зноскі

  1. Л. Валасюк. Непрыдуманыя партрэты. Мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшыны — Брэст, Брэсцкая друкарня, 2014. — Ст. 112, 264
  2. Вашчук Нікадзім Мікалаевіч(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы