Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчук. Нікадзім Мікалаевіч Вашчук (нар. 24 ліпеня 1931 года, у межах сучаснай Брэсцкай вобласці, Беларусь — 9 кастрычніка 1993) — беларускі мастак.
Нарадзіўся 24 ліпеня 1931 года на Берасцейшчыне. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў у станковым жывапісе, пераважна, у жанрах фігуратыўнасці карціны і партрэта. Пачынаючы з 1958 года браў удзел з сваімі карцінамі ў шматлікіх выставах. Жыў у Брэсце.
Творы мастака захоўваюцца ў краязнаўчых музеях Брэста і Пінска, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, музеі абароны Брэсцкай крэпасці[1].
Памёр 9 кастрычніка 1993 года[2].